[ 18:44 ]  "ЮКАС" і "Кітайская нафтагазавая карпарацыя" дамовіліся наконт паставак нафты ў Кітай

ПХЕНЬЯН.Нафтавая кампанiя "Юкас" i "Кiтайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя" падпiсалi генэральнае пагадненьне пра асноўныя прынцыпы i дамоўленасьцi у доўгатэрмiновых пастаўках нафты па трубаправодзе "Расея-Кiтай". Паводле пагадненьня, першыя 5 гадоў ад моманту ўвядзеньня трубаправоду аб’ём паставак складзе 20 млн. тонаў, далейшыя 20 гадоў – па 30 млн тонаў.