МАСКВА. Працягваецца візыт у Расею старшні КНР Ху Цзыньтао. Сёньня ён сустрэнецца са спікерам Дзяржаўнай Думы Генадзем Селязьнёвым. Учора ў часе перамоваў кітайскі лідэр і расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін абмяркоўвалі сытуацыю ў Іраку. Ху Цзыньтао і Уладзімер Пуцін падпісалі супольную дэклярацыю аб сяброўстве і стратэгічным супрацоўніцтве паміж Кітаем і Расеяй. Заўтра Ху Цзыньтао возьме ўдзел ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якую ўваходзяць Кітай, Расея і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі