АМАН. Ярданскае афіцыйнае інфармацыйнае агенства паведамляе, што сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з ізраільскім і палестынскім прэм’ер-міністрамі Арыэлем Шаронам і Махмудам Абасам адбудзецца ў бліжэйшыя дні ў курортным горадзе Акаба на беразе Чырвонага мора. Саміт будзе прысьвечаны рэалізацыі мірнага пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфліку. Белы дом пакуль афіцыйна не падцьвердзіў факт сустрэчы, аднак і не абвяргае яго. Сустрэча палестынскага й ізраільскага лідэраў, на якой плянавался абмеркаваць дэталі “мірнага пляну”, адкладзеная на нявызначаны тэрмін.Палестныскі бок тлумачцць гэта “тэхнічнымі праблемамі”. Мірны плян, распрацаваны міжнароднымі пасярэднікамі -- ЗША, ААН, Эўразьвязам і Расеяй, прадугледжвае спыненьне гвалту й стварэньне незалежнай палестынскае дзяржавы да 2005 году. Палестынскі і ізраільскі бакі ў асноўным ухвалілі плян. Аднак пярэчаньні Ізраілю выклікае той пункт “дарожнай мапы”, які прадугледжвае вяртаньне на ізраільскія тэрыторыі 3 с паловай мільёнаў палестынскіх уцекачоў і іх нашчадкаў