ТЭГЕРАН. Прэсавы сакратар мінсітэрства замежных справаў Ірану Хамід Рэза Азэфі папярэдзіў Злучаныя Штаты наконт умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ірану. Амэрыканскі ўрад крытыкуе Тэгеран за прадстаўленьне прытулку вышэйшым асобам Аль-Кайды і разьвіцьцё ядзернай праграмы. Тэгеран адхіляе гэтыя абвінавачаньні. Хамід Рэза Азэфі заявіў, што ён спадзяецца, што мудрасьць і лёгіка перамогуць і амэрыканцы адмовяцца ад палітыкі ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ірану. Азэфі таксама падкрэсьліў, што Іран будзе абараняяца ў выпадку нападу.