МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня сустрэнецца са старшынём КНР Ху Цзыньтао. Чакаецца, што яны абмяркуюць пастаўкі нафты і газу з Расеі ў Кітай й заплянаваны праэкт нафтаправоду да кітайскага гораду Даджынг. Учора адбыліся нефармальныя перамовы паміж расейскім і кітайскім лідэрамі ў загараднай рэзыдэнцыі Пуціна. Ху Цзыньтао зьбіраецца ўзяць удзел ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якую ўваходзяць Кітай, Расея і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі. Апроч таго плянуецца, што кітайскі лідэр возьмае ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 300-ых угодкаў Санкт-Пецярбургу