АНКАРА. Сёньня ў Турэччыне пры пасадцы разьбіўся ўкраінскі самалёт ЯК-42, на борце якога знаходзілася 74 чалавекі. У асноўным гэта былі гішпанскія сапёры, якія вярталіся зь міратворчай місіі ў Афганістане. Самалёт ляцеў са сталіцы Кыргыстану Бішкеку ў горад Зарагоза. Самалёт разьбіўся пры пасадцы ў чарнаморскім порце Трабзон. Мяркецца, што прычынай катастрофы сталі кепськія ўмовы надвор’я і туман.