БАГДАД. Каардынатар ААН у пытаньнях Іраку Раміра Лопэс да Сільва заклікаў да справядлівага стаўленьня ў дачыненьні да былых сябраў партыі БААС, якіх пазбавілі пасадаў у адміністрацыі Іраку. Да Сільва заявіў, што шмат хто з гэтых людзей быў вымушаны ў часы рэжыму Садама Хусэйна далучыцца да партыі БААС. Сёньня галоўны дарадца мінсітэрства ўнутраных справаў Іраку Бэрнард Кірк заявіў пра пляны рэарагнізацыі паліцыі і аднаўленьня закону і парадку ў краіне.