[ 17:33 ]  Інспэктары МАГАТЭ вяртаюцца ў Ірак

ВЕНА. Прадстаўнікі МАГАТЭ паведамілі, што напрыканцы гэтага тыдню ў Ірак вяртаецца група інспэктараў , каб правесьці праверкі на самых буйных ірацкіх ядзерных прадпрыемствах. У прыватнасьці, яны наведаюць атамны комплекс Тувайта, каб скантарляваць, ці знаходзяцца захаваныя там з 1991 году ядзарныя матар’ялы ў бясьпецы.