[ 20:30 ]  Іран затрымаў больш баявікоў Аль Кайды, чым якая б там ні была іншая краіна сьвету

ТЭГЭРАН. Іранскае кіраўніцтва лічыць міжнародную тэрарыстычную арганізацыю Аль-Кайда «небясьпечнай» і сур'ёзна змагаецца супраць яе – сказаў іранскі міністар замежных справаў Камаль Харазі. Прадстаўнік Ірану ў ААН Джвад Зарыф, у часе інтэрвію тэлеканалу ЗША Эй-Бі-Сі, паведаміў, што летась Іран затрымаў больш баявікоў Аль Кайды, чым якая б там ні была іншая краіна сьвету. Гэтыя заявы прагучалі ў адказ на нядзельную публікацыю газэты «Вашынгтон пост», у якой сказана, што ЗША зьбіраюцца перарваць усе кантакты з Іранам. Паводле газэты, спэцслужбы ЗША маюць інфармацыю пра тое, што ваяўнікі Аль Кайды, якія базуюцца ў Іране, бралі ўдзел у падрыхтоўцы нядаўных тэрактаў у Савудаўскай Арабіі.