БЭРЛІН. У Нямеччыне ўладная сацыял-дэмакратычная партыя, як выглядае, перамагла ў выбарах у зямлі Брэмен. Паводле апытаньняў, якое праводзілася на выйсьці з выбарчых участкаў, прагаласавалі больш як 40% выбаршчыкаў. На другім месцы – Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, які разам з сацыял-дэмакратамі складае уладную кааліцыю Брэмену. Сёлета сацыял-дэмакраты атрымалі паразу на выбарах у трох нямецкіх землях. Узровень іхнай папулярнасьці ўпаў да 26%, што ёсьць самым нізкім паказчыкам цягам усёй паваеннай гісторыі Нямеччыны.