[ 19:27 ]  У Сэвуле пачалася міжнародная канфэрэнцыя ў барацьбе супраць хабарніцтва

СЭВУЛ. У Сэвуле пачала працу міжнародная канфэрэнцыя ў справе барацьбы супраць хабарніцтва. У форуме бяруць удзел прадстаўнікі ўрадаў шматлікіх краінаў, навукоўцы, адмыслоўцы з розных міжнародных арганізацыяў. Арганізатарамі выступілі Паўдзённая Карэя і міжнародная група барацьбы за празрыстасьць фінансавых апэрацыяў – “Трэнспэрэнсі інтэрнэйшнл груп”, якая базуецца ў Бэрліне.