[ 18:49 ]  Урад Ізраілю ўхваліў плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня

ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю ўхваліў плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня “дарожная мапа”, але пры ўмове прыняцьця пэўных дадаткаў да яго. Сябры ізраільскага габінэту дамагаюцца, каб палестынскае кіраўніцтва пачало рашучую барацьбу супраць тэрарызму й адмовілася ад патрабаваньня вяртаньня ўцекачоў і іхных нашчадкаў на тэрыторыю Йзраілю. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што зьмены ў пляне “дарожная мапа” непрыймальныя і Ізраіль мусіць яго ўхваліць у тым выглядзе, у якім яго падалі міжнародныя пасярэднікі – ЗША, ААН, ЭЗ і Расея. У пятніцу прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон пагадзіўся на прадугледжанае мірным плянам стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году – пасьля таго як Вашынгтон публічна паабяцаў, што ізраільскія пярэчаньні будуць узятыя пад увагу.