МАДРЫД. У выніку выбуху ў паштовым адзяленьні гішпанскай Валенсіі параненыя 4 чалавекі. Гішпанскія ўлады лічаць, што выбух арганізавалі ваяўнікі тэрарыстычнай групоўкі баскаў-сэпаратыстаў ЭТА. Заўтра ў Гішпаніі адбудуцца муніцыпальныя выбары, і улады не выключаюць, што тэрарысты могуць паспрабаваць іх сарваць.