[ 20:45 ]  Прызначаны адмысловы прадстаўнік ААН у Іраку

Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан вырашыў прызначыць кіраўніка камісіі па правох чалавека ААН Серхіё Віейру ды Мелу адмысловым прадстаўніком ААН у Іраку. Аб гэтым са спасылкай на крыніцы ў ААН паведамілі заходнія міжнародныя агэнцыі. Гэтае прызначэньне адбылося ўсьлед за тым, як ЗША прадставілі праект рэзалюцыі, у якой ААН адводзіцца абмежаваная роля ў пасьляваенным Іраку, акупаваным войскамі ЗША