[ 20:11 ]  ЗША і Японія не пацерпяць наяўнасьці ядзернай зброі на Карэйскай паўвысьпе

(ВАШЫНГТОН) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэмьер-міністар Японіі Юніхіра Кайдзумі выступілі з сумесным патрабаваньнем да Паўночнай Карэі неадкладна пазбавіцца ядзернай зброі. Буш і Кайдзумі, выступаючы перад журналістамі на ранча амэрыканскаг прэзыдэніта ў Тэхасе, заявілі. Што ЗША і Японія не пацерпяць наяўнасьці ядзернай зброі на Карэйскай паўвыспе, і што жорсткія захады будуць прынятыя, калі КНДР будзе нагнятаць сытуацыю працягваючы сваю ядзерную праграму. Буш і Кайдзумі паведамілі, што да перамоваў ЗША з Пхэньянам могуць далучыцца Японія і Паўднёвая Карэя. Буш сказаў, што ня выключаны ўдзел у перамовах і іншых дзяржаваў рэгіёну. КНДР раней запатрабавала перамоваў з ЗША сам-насам