[ 20:54 ]  Не пацьвердзілася паведамленьне пра першы выпадак захворваньня на САРС у Чэхіі

ПРАГА. Сёньняшнія паўторныя аналізы, зробленыя ў нацыянальнай лябараторыі Прагі не падцьвердзілі, што 25-гадовы чэх быў хворы на САРС, як паведамлялася раней. Пра гэтае заявіў сёньня галоўны мэдычны інспэктар Прагі Уладзімер Поланецкі. Пацыэнта з ліхаманкай памясьцілі ў шпіталь у ўторак уначы. Як паведамляецца, ён адчувае сябе зараз добра, але застанецца ў шпіталі на працягу яшчэ 10 дзён.