[ 20:39 ]  Рамсфэльд: "Кіраўнікі "Аль-Каеды" былі і знаходзяцца ў Іране"

Вашынгтон Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паўтарыў абвінавачваньне на адрас Ірану ва ўкрывальніцтве тэрарыстаў Аль Каеды. Учора міністар замежных справаў Ірану заявіў, што Тэгеран выслаў сябраў Аль Каеды з краіны. Аднак сёньня Дональд Рамсфэльд заявіў: “Няма пытаньня, што кіраўнікі Аль Каеды былі і знаходзяцца ў Іране. І яны там вельмі занятыя” – сказаў амэрыканскі міністар.