[ 18:56 ]  Буш:Мы знойдзем тэрарыстаў у кожным кутку сьвету

Нью Лондан ЗША Мы знойдзем тэрарыстаў у кожным кутку сьвету – заявіў сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступаючы перад выпускнікамі акадэміі берагавой аховы ЗША. Ён падкрэсьліў, што ў гэтай справе Злучаныя Штаты дасягнулі істотных посьпехаў, паводле яго прыблізна палова лідэраў тэрарыстычнай сеткі “Аль Каеда” арыштаваныя ці забітыя.