[ 17:42 ]  НАТА дапаможа Польшчы ў Іраку

ВАРШАВА. НАТО пагадзілася аказаць тэхнічную дапамогу Прольшчы, якая ўзначаліць 7-тысячны кантынгент войскаў кааліцыі ў адным з сэктараў Іраку. НАТО будзе забясьпечваць Польшчу дадзенымі выведкі, а гэтаксама аказваць матэрыяльна-тэхнчічную дапамогу. Польшча будзе кіраваць адным з чатырох сэктараў у Іраку паміж Басрай і Багдадам. У гэтым ёй будзе дапамагаць Гішпанія. Пра гэтае заявіў міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскі. Польшча гатовая накіраваць у Ірак 1, 5 тысячы жаўнэраў. Мяркуецца, што ў склад міратворчага кантынгенту войдуць славакі, румыны й украінцы.