[ 16:57 ]  У Гаазе асуджаны адказны за бойню ў Срэбраніцы

ГААГА. Былы капітан югаслаўскага войска Міраслаў Радзіч сёньня ўпершыню паўстане перад Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Радзіча абвінавачваюць ў датычнасьці да забойстваў больш чым 200 мірных жыхароў і ваеннапалонных у харвацкім горадзе Вуковар ў 1991 годзе. Сёньня ж міжнародны трыбунал прызнаў вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці камандзіра басьнійскіх сэрбаў Драгана Обрэновіча. Ёму можа быць прысуджаны тэрмін зьняволеньня ад 15 да 20 гадоў. У 1995 годзе ў Срэбраніцы былі забітыя больш за 7 тысячаў мусульманаў. Кіраваў апэрацыяй Драган Обрэновіч.