[ 16:54 ]  Ухваленая канвэнцыя барацьбы з паленьнем

ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя ўхваліла канвенцыю ў барацьбе з паленьнем. Гэты дакумэнт абмяжоўвае рэклямаваньне й гандаль тытунёвымі вырабамі, а гэтаксама прадугледжвае захады барацьбы з пасіўным паленьнем. Пагадненьне набудзе моц пасьля таго, як яго ратыфікуюць 40 краінаў сьвету.