[ 16:50 ]  Пераходны ўрад Іраку будзе сфармаваны не раней за ліпень

БАГДАД. Кіраўнік амэрыканскай часовай адміністрацыі Іраку Пол Брэмер заявіў сёньня, што агульнанацыянальная канферэнцыя, якая будзе фармаваць пераходны ірацкі ўрад, будзе скліканая хутчэй за ўсё ў сярэдзіне ліпеня. Раней канферэнцыю плянавалася правесьці ў чэрвені, Брэмэр таксама заявіў, што войскі кааліцыі застануцца ў Іраку на той час, які будзе патрэбна. Амэрыканскае камандваньне сёньня прапанавала жыхарам Іраку ўзнагароду за любую інфармацыю аб забароненых праграмах распрацоўкі зброі. Вышэйшая Рады Іслямскай рэвалюцыі ў Іраку сёньня паведаміла, што мае інфармацыю пра знаходжаньня яшчэ 150 масавых пахаваньняў ахвяраў былога рэжыму на тэрыторыі Іраку.