КАБУЛ, Амэрыканскія вайскоўцы сёньня застрэлілі 4 і паранілі 4 афганскіх салдатаў ля амэрыканскай амбасады ў афганскай сталіцы. Паведамляецца, што агонь быў адкрыты пасьля таго, як амэрыканцы заўважылі ўзброеных асобаў насупраць амбасады. Прадстаўнікі амбасады пакуль ніяк не камэнтуюць гэтае здарэньне. У шэрагу правінцыяў Афганістану у сувязі з тэрарыстычнымі нападамі ААН прыпыніла працы па размінаваньню. Афганскія ўлады абвінавачваюць ў нападах ацалелых талібаў.