[ 18:16 ]  Іран адхіляе абвінавачваньні ва ўкрывальніцтве алькайдаўцаў

ТЭГЕРАН. Іран адхіляе абвінавачваньні з боку ЗША ў укрывальніцтве лідэраў тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Каіда”. Іранскі МЗЗ падкрэсьлівае, што Тэгеран дзейнічае ў межах рашэньняў АНН і ўжо выслаў некалькі актывістаў “Аль-Каіды” ў краіны, чыімі грамадзянамі яны з’яўляюцца.