[ 18:01 ]  Пхэньня пагражае Сэвул "страшэнымі бедамі"

СЭВЛ. Калі Паўночная Карэя ня будзе мірным чынам вырашаць канфлікт вакол сваёй ваенай ядзернай праграмы, то яна можа пазбавіцца эканамічнай дапамогі з боку Паўдзённай Карэі. Гэтак заявіў сёньня намесьнік міністра фінансаў Паўдзённай Карэі ў часе эканамічных перамоваў у Пхэньяне. Паўночная Карэя адмовілася ад абмеркаваньня сваёй ядзернай праграмы. Прадстаўнік КНДР заявіў сёньня, што Паўдзёную Карэю чакаюць “страшэныя беды”, калі Сэвул будзе настойваць на далёйшым абмеркаваньні канфлікту вакол ядзернай зброі Пхэньяну.