[ 17:47 ]  Тэракт у Марока быў сплянаваны за мяжою

Рабат Мараканскі міністар замежных справаў сьцьвярджае, што тэрарыстычны акт ў Касабланцы, які унёс жыцьці 40 чалавек, быў сплянаваны за межамі краіны. Гэтую заяву ён зрабіў пасьля перамоваў у Лёндане з кіраўнікм міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро. Міністар унутраных справаў Марока сьцьвярджае, што 14 асобаў, якіх арыштавалі пасьля выбуху, мелі сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі. Лідэры краінаў сьвету працягваюць абмяркоўваць апошні тэрарыстычны акт ў Касабланцы. 5 кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаваў заявілі сёньня, што яны глыбока абураныя гэтым нападам. У супольнай заяве гаворыцца, што гэта злачынства супраць чалавечнасьці, якое ня можа быць апраўданае ніякімі палітычнымі ці рэлігійнымі матывамі. Духоўны шыіцкі лідэр Лівану Мохамэд Хусэйн ўчора ў часе набажэнства асудзіў тэракт ў Касабланцы.