[ 21:46 ]  Міжнародны Кангрэс прэсы ў Кеніі адменены

Міжнародны інстытут прэсы, які базуецца ў Вене, заявіў сёньня аб адмене Міжнароднага Кангрэсу, які павінен быў адбыцца ў Найробі напачатку чэрвеня. Падставай сталі папярэджаньні ЗША і Вялікай Брытані аб магчымасьці тэрарыстычных актаў у Кеніі. Сёньня ўлады Савудаўская Арабіі затрымалі узброенага чалавека ля амэрыканскага консульства ва ўсходнім горадзе Савудаўскай Арабіі Дахран. Консульства часова закрылі.