(Джакарта) Урад Інданэзыі абвесьціў ваеннае становішча ў правінцыі Ачэх і дазволіў весьці там баявыя дзеяньні пасьля правалу мірных перамоваў у Японіі з Рухам вызваленьня Ачэху. Дэкрэт аб ваенным становішчы, які падпісала прэзыдэнт Мэгаваці Сукарнапутра, будзе дзейнічаць цягам шасьці месяцаў. Прадстаўнікі абодвух бакоў пакінулі сёньня стол перамоваў пасьля няўдалай спробы дасягнуць пагадненьня. Да гэтага цягам пяці месяцаў дзейнічала дамоўленасьць аб спыненьні вагню