[ 15:46 ]  Новы кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку прыбыў у Масул

(МАСУЛ, ІРАК) Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр заявіў сёньня, што ЗША ня маюць плянаў прыпыняць працэс стварэнья часовага ўраду краіны. Камэнтуючы выказваньні на гэтую тэму ў амэрыканскай прэсе, Брэмэр заявіў, што пляны скліканьня Нацыянальнай асамблеі для стварэньня пераходнага ўраду не зьмяніліся і што гэта павінна адбыцца яшчэ да заканчэньня траўня. Брэмэр прыбыў сёньня ў горад Масул на Поўначы Іраку ўпершыню пасьля таго, як атрымаў прызначэньне на сваю новую пасаду на мінулым тыдні. Ён сутрэўся зь яндаўна абранай гарадской радай, а таксама з камандаваньнем 101 авіяпэхотнай дывізыі ЗША, якая дапамала ў правядзеньні муніцыпальных выбараў у Масуле