[ 19:12 ]  У Багдадзе арыштаваныя 130 парушальнікаў парадку

БАГДАД. Сёньня ў сталіцы Іраку ў сувязі з парушэньнямі закону былі арыштаваныя каля 130 чалавек. Большасьць зь іх абвінавачваецца ў рабаўніцтве альбо ў страляньні па амэрыканскіх жаўнерах. Сёньня ў Багдадзе і Басры ўпершыню ад пачатку ваенных дзеяньняў у Іраку ізноў адчыніліся ўнівэрсытэты.