БЯЛГРАД. Былы афіцэр югаслаўскага народнага войска Міраслаў Радзіч выляцеў сёньня ў Галяндыю, дзе ён добраахвотна здаўся прадстаўнікам Гаагскага трыбуналу ў справах былой Югаславіі. Радзіч, а таксама былы маёр Веселін Шліванчанін і камандуючы гвардзейскай брыгадай Міле Мркшыч абвінавачваюцца Гаагскім трыбуналам у забойстве 200 палонных і параненых нясэрбскага паходжаньня ў раёне гораду Вукавар напрыканцы 1991 году. Месца знаходжаньня Шліванчаніна пакуль невядомае.