КАСАБЛАНКА. Прынамсі 24 чалавек загінулі, і 60 былі параненыя ўчора ўвечары ў выніку чатырох выбухаў ў цэнтральным горадзе Марока – Касабланка. Як паведамляе мараканскі міністар ўнутраных справаў , гэта быў самагубчы тэракт, сярод забітых было дзесяць тэрарыстаў. Выбухнулі тры аўтамабілі, начыненыя выбуховымі рэчывамі, у выніку былі пашкоджаныя габрэйская сінагога, бэльгіскае консульства і гішпанская рэстарацыя. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт. Мараканская дзяржаўнае інфармацыйнае агенства паведамляе, што затрыманыя тры асобы, якіх падазраюць ў датычнасьці да тэракту, аднак дэталі не падаюцца. Паводле прэсавага сакратара міністэрства замежных справаў Бэльгіі, будынак консульства быў моцна пашкоджаны, забітыя два паліцэйскія, якія знаходзіліся па-за тэрыторыяй консульства, адзін з ахоўнікаў шпіталізаваны. Як паведамляе прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джоан Мур, амэрыканскія ўстановы ў Марока не былі атакаваныя. Зараз амэрыканскія і савудаўскі ядмыслоўцы дасьледуюць тэракт ў Савудаўскай Арабіі, у выніку якога 34 чалавекі былі забітыя, у тым ліку 8 амэрыканцаў, і 200 чалавек былі параненыя. Сёньня Вашынгтон рэкамендаваў усім амэрыканскім грамадзянам у тым ліку й дыпляматам у надзвычайным парадку ў сувязі з пагрозай тэракту пакінуць Кенію