ЕРУСАЛІМ. Чакаецца, што сёньня палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Яны абмяркуюць магчымасьць аднаўленьня мірных перамоваў паміж Палестынай і Ізраілем. Палестынскі лідэр сустрэнецца з Арыэлем Шаронам упершыню пасьля абраньня яго прэм’ер-міністрам 30 красавіка. Гэта будзе першая сустрэча на высокім ўзроўні паміж ізраільскімі і палестынскімі лідэрамі за два два гады. Яна будзе прысьвечаныя “дарожнай мапе” – мірнаму пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфліку, распрацаванага ЗША, ААН, Эўразьвязам і Расеяй. Плян прадугледжвае спыненьне гвалту й стварэньне Палестынскае дзяржавы да 2005 году. Нагадаю, што ўчора Саэб Эракат, сябра кабінэту Палестынскае аўтаноміі, які адказвае за мірныя перамовы з Ізраілем, падаў у адстаўку. Эракат ня быў улучаны ў дэлегацыю, якая мусіць сёньня сустрэцца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам.