[ 20:56 ]  У Беларусі ад пяці да пятнаццаці тысячаў хворых на СЬНІД

МЕНСК. Ад 1987 году ў Беларусі ад ВІЧ-інфэкцыі памерлі 297 чалавек, а ад СЬНІДУ – 45. Пра гэта сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі паведаміла загадчыца аддзелу прафіляктыкі СЬНІДу Цэнтру гігіены і грамадзкага здароўя Лілія Мялешка. Паводле ейных словаў, у 1991 годзе ў краіне былі зарэгістраваныя толькі два сьмяртэльныя выпадкі ад ВІЧ-інфэкцыі, у той час як у 2002 годзе такіх выпадкаў было 82. Паводле дасьледваньняў сёньня ў Беларусі налічваецца 5 тысячаў хворых на СЬНІД, але паводле дадзеных Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў такіх хворых у краіне 15 тысячаў.