[ 18:03 ]  Кітайскія ўлады рэалізуюць сыстэму пакараньняў у барацьбе супраць САРСу

ПЭКІН. Кітайскія ўлады прыступілі да рэалізацыі сыстэмы пакараньняў, каб спыніць распаўсюджаньне нетыповй пнэўманіі САРС. У прыватнасьці, два дырэктары школаў зь места Харбін былі звольненыя з працы за тое, што прынялі пастанову праводзіць уступныя йспыты нягледзячы на распараджэньне іх адкласьці. Жанчына-арганізатар акцыі пратэсту супраць стварэньня карантыну для хворых на САРС у правінцыі Янгсу была асуджаная да аднаго году пакараньня ў працоўным лягеры.