[ 17:48 ]  Баўгарыя робіць новыя захады ў барацьбе супраць кантрабанды

САФІЯ. Мінсітар фінансаў Баўгарыі заявіў, што ягонае ведамства рыхтуе шэраг мерапрыемстваў, каб спыніць кантрабанду. У тым ліку, абмяркоўваецца прапанова закрыць д’юты-фры – крамы, у якіх тавары прадаюцца бяз мытных падаткаў. Будуць таксама ўведзеныя новыя мытныя і падаткавыя значкі з галаграмамі. Міністэрства фінансаў прапанавала стварыць падаткавую паліцыю. 44 крамы д’юты-фры будуць зачыненыя ў бліжэйшыя два месяцы. У першы квартал гэтага году мытнікі Баўгарыі затырмалі 656 тысячаў бутэлек лікёру і 135 тысячаў пачакаў цыгарэтаў, на якіх адсутнічалі мытныя значкі альбо гэтыя значкі былі сфальшаванымі.