[ 05:58 ]  ЗША папярэджваюць пра магчымыя тэракты ў Савудаўскай Арабіі

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША папярэджвае пра магчымасьць тэрарыстычнага акту ў горадзе Джэдда ў Савудаўскай Арабіі. Дзярждэпартамэнт спасылаецца на непадцьверджаныя зьвесткі, напад можа адбыцца ў блізкім часе.6 экспэртаў Фэдэральнага Бюро дасьледваньняў знаходзяцца сёньня ў сталіцы Савудаўскай Арабіі. Яны дапамагаюць у дасьледваньні самагубчага тэракту, у выніку якога загінулі 34 чалавекі і 200 чалавек былі параненыя. Ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт, аднак прадстаўнікі ЗША гавораць, што тут была задзейнічаная сетка “Аль-Каеда”. ЗША і Вялікая Брытанія папярэджваюць сваіх грамадзянаў, каб тыя ў блізкім часе не наведвалі Кенію. Брытанскі ўрад абвесьціў, што ўсе палёты авіякампаніі "Брытыш эйрлайнз" у Кенію будуць скасаваныя ў зьвязку з пагрозай тэрарыстычных актаў. Улады Кеніі падцьвердзілі,што адзін зь лідэраў тэрарыстычнай сеткі “Аль-Кайда” Фазул Абдула Махамад быў заўважаны на тэрыторыі суседняй Самалі. Яго абвінавачваюць ў датычнасьці да бамбаваньня амэрыкаснкай амбасады ў Найробі ў 1998 годзе, у выніку якога загінулі 224 чалавекі.