Бэрлін Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл выказаў спадзяваньне, што прапанова ЗША скасаваць санкцыі супраць Іраку будзе ўхваленая Радаю бясьпекі ААН. Гэтую заяву ён зрабіў у нямецкай сталіцы. Сёньня раніцаю дзяржсакратар ЗША наведаў Баўгарыю, учора ён знаходзіўся з вітзытам у Маскве. Усе тры краіны зьяўляюцца сябрамі Рады бясьпекі ААН. У Сафіі Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты могуць разгледзіць прапанову аб часовым прыпыненьні санкцыяў, аднак выступаюць за поўнае іх скасаваньне. Дэбаты ў Радзе бясьпекі па гэтай праблеме пачнуцца сёньня ўвечары.