[ 06:16 ]  Хав'ер Саляна сустрэнецца з сірыйскім лідэрам

ДАМАСК.Іранскі прэзsдэнт Мохамад Хатамі сёньня завяршае свой візыт у Сірыю. Ён правядзе перамовы з сірыйскімі кіраўнікамі, а пасьля накіруецца ў Йемен. Учора сірыйскій і іранскі лідэры абмяркоўвалі сытуацыю ў рэгіёне пасьля вайны ў Іраку. Прэзыдэнт Ірану Мохамад Хатамі заявіў учора ў Бэйруце, што нягледзячы на перамовы са Злучанымі Штатамі, якія адбыліся ў Жэнэве, разыходжаньні паміж дзьвюма дзяржавамі застаюцца сур’ёзнымі і істотнымі. Аднак, адзначыў Хатамі, перамовы будуць працягвацца. Іранскія газэты ўчора працытавалі словы духовага лідара Ірану Аяталы Алі Хамэнэі, які адхіліў прпановы наконт аднаўленьня сувязяў з ЗША, якія былі спыненыя ў 1979 годзе. Сёньня ж у Дамаск прыбудзе кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавьер Саляна. Ён абмяркуе з сірыйскім прэзыдэнтам плян мірнага развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Сёньня ж пазьней Саляна накіруецца ў Рамалаг, каб сустрэцца з палестынскім лідэрам Ясерам Арафатам і прэм-ер-міністрам Махмудам Абасам .