Былы прэзыдэнт Аргентыны 72-гадовы Карлас Мэнэм, зьняў сваю кандыдатуру ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, якія павіны былі адбыцца ў нядзелю. Як паведамляюць аргентынскія мэдыі, Мэнэм падпісаў адпаведны дакумэнт. Новым кіраўніком Аргентыны аўтаматычна становіцца губернатар правінцыі 53-гадовы Нэстар Кірхнэр – кандыдат на прэзэдэнты, які таксама выйшаў у другі тур. Згодна з апытаньнямі грамадзскай думкі напярэдадні другога туру Кірхнэр значна апераджаў былога прэзыдэнта. Карлас Мэнэм быў прэзыдэнтам Аргентыны 10 гадоў –з 1989 па 1999 год.