[ 20:56 ]  Шасьцёра дзяцей загінулі і сямёра былі параненыя ў ірацкім месьце Басра

БАСРА (Ірак). Прынамсі шасьцёра дзяцей загінулі і сямёра былі параненыя ў паўдзённайрацкім месьце Басра, у выніку выбуху бомбы, якую яны спрабавалі ўскрыць. Супрацоўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа і брытанскія афіцэры заклікаюць настаўнікаў мясцовых школаў зьвяртаць увагу дзяцей на небясьпеку ад нявыбухнутых боезапасаў. Сапёры войска кааліцыі вядуць разьмінаваньне тэрыторыі Йраку, а таксама пошук нявыбухнутых бомбаў.