[ 19:17 ]  Асуджаны лідар апазыйцынай партыі Казахстану атрымаў памілаваньне

АЛМА-АТЫ. Былы лідар апазыйцынай партыі Дэмакратычны выбар Казахстану Мухтар Аблязаў, які быў асуджаны і ўчора атрымаў памілаваньне ад прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева, заявіў, што пакідае палітыку. Аблязаў – былы міністар энэргетыкі быў асуджаны за карупцыю і злоўжываньне службовым становішчам. Аблязаў адкідае ўсе абвінавачваньні. Ён афіцыйна заявіў, што ягонае вызваленьне не зьвязанае з пастановай пакінуць палітычную дзейнасьць. Падставамі сталі ягоныя разыходжаньні з плятформай Дэмакратычнага выбару і спосабамі працы.