[ 05:19 ]  Зьмены ў амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку

ВАШЫНГТОН, У Багдад прыбыў новы кiраўнiк адміністрацыi Іраку Пол Брэмэр. Ён заявіў, што амэрыканская адмiнiстрацыя спадзяецца як мага хутчэй перадаць iрацкаму народу кiраваньне краiнай. Амэрыканскі ўрад адхіліе заявы пра тое, што некаторыя чыноўнікі часовай амэрыканскай адміністрацыі Іраку былі адкліканыя з прычыны неадэкватнага выкананьня сваёй працы. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер зазначыў на гэтае, што адкліканьне – гэта звычайная практыка ратацыі. Нагадаю, што Багдад пакінула Барбара Бодзін, якая фактычна выконвала абавязкі мэра гораду. Жыхары ірацкай сталіцы былі незадаволеныя павольным аднаўленьнем жыцьцёзабесьпячэньня Багдаду. Паводле Рыкера, Барабра Бодзін зойме кіруючую пасаду ў Дзярждэпартамэнце ЗША, да таго ж, яе праца ў Багдадзе была часовай. Нагадаю, што ўчора ж лідэр ірацкіх шыітаў аятала Махамад Бакір аль-Хакім заклiкаў дзясяткi тысячаў сваiх прыхiльнiкаў да мiрнага супрацiву замежнаму панаваньню ў Іраку. Хакiм правёў 23 гады ў эмiграцыi ў Іране i вярнуўся ў Ірак у мiнулую суботу. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы ў штаце Нью-Мэксыка, сказаў, што сiлы каалiцыi пакiнуць Ірак, калi там будзе ўсталяваны дэмкратычны ўрад.