КАІР. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, які знаходзіцца з візытам на Блiзкiм Усходзе, заклiкаў палестынцаў i iзраiльцаў неадкладна рабiць хаця б невялiкiя крокi да мiру ў рэгiёне. Сёньня Паўэл абмеркаваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам плян развязаньня блiзкаўсходняга канфлікту – гэтак званую дарожную мапу. Дзяржсакратар ЗША заявiў, што ён з нецярплiвасьцю чакае першых перамоваў памiж iзраiльскiм прэм’ер-мiнiстрам Арыелем Шаронам І палестынскiм прэм’ерам Махмудам Абасам. Сёньня ж Паўэл вылецеў з Эўiпту ў Ярданiю. Тым часам iзраiльскiя войскi заблякавалi Сэктар Газа i ўвялi жорсткiя абмежаваньнi – учяго празь некалькi гадзiнаў пасьля таго, як Паўэл папрасiў Шарона саслабiць абмежаваньнi для палестынцаў.