МАСКВА. Прынамсі 41 чалавек загінуў і амаль 200 былі параненыя ў выніку тэрарыстычнага акту ў Чачэніі. Грузавік з выбуховымі рэчывамі прабіў шлагбаўм і выбухнуў разам з кіроўцам-самагубцам на тэрыторыі ўрадавага комплексу ў мястэчку Знаменскае на поўначы Чачэніі. Салдаты з аховы будынку, якія пачалі страляць па машыне, ня здолелі яе спыніць.