БЭЙРУТ. Прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі сёньня прыляцеў у Лібан. Гэта першы візыт у Бэйрут прэзыдэнта Ірану ад часоў іранскай ісьлямскай рэвалюцыі 1979 году. На парадку дня ягонага трохдзённага візыту ў Лібан ёсьць і сустрэча з шэйхам Хасанам Насралахам, які ачольвае ўзброеную групоўку Хезбала. Групоўка нападае на поўнач Ізраілю з тэрыторыі Лібану. Іран – галоўны фінансавы донар Хэзбала. Злучаныя Штаты ціснуць на Лібан і Іран, каб тыя спынілі падтрымку Хезбалы.