[ 17:59 ]  Прэм'ер Партугалii агiтуе славакаў за Эўразьвяз

БРАТЫСЛАВА. Прэм’ер-міністар Партугаліі Хасэ Дураа Вароса сёньня наведаў сталіцу Славаччыны. Ён зьвярнуўся да жыхароў краіны з прамовай, у якой падкрэсьліў тыя станоўчыя моманты, якія будуць істотнымі для прыняцьця жыхарамі Славаччыны рашэньня пра далучэньне да Эўразьвязу. У прыватнасьці, кіраўнік партугальскага ўраду зьвярнуў увагу на тое, што ўзровень беспрацоўя ў Партугаліі істотна зьменьшыўся пасьля таго, як краіна ўступіла ў аб’яднаную Эўропу. На ягоную думку, нягледзячы на шэраг унутраных праблемаў, далучэньне да Эўразьвязу было вельмі станоўчым крокам для Партугаліі. Рэфэрэндум у пытаньні далучэньня Славаччыны да Эўразьвязу адбудзецца 16-17 траўня.