ПАДГОРЫЦА, Учора ў Чарнагорыі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Паводле папярэдніх дадзеных у іх перамог кандыдат ад урадавай кааліцыі, былы прэм'ер-міністар Філіп Вуяновіч. Ён набраў 63 адсоткі галасоў. Выбары праігнаравалі 48 адсоткаў выбаршчыкаў. Найбуйнейшае апазыцыйнае аб'яднаньне байкатавала выбары. Калі папярэднія вынікі падцьвердзяцца, то Філіп Вуяновіч стане першым прэзыдэнтарм Чарнагорыі ў складзе новага саюзу Сэрбіі й Чарнагорыі.