БАЛІ. Сёньня ў Інданэзіі пачнецца суд над адным з арганізатараў тэрарыстычнага акту ў Інданэзіі летась у кастрычніку. Тады ў выніку выбуху ў начным клюбе загінула 202 чалавекі, у асноўным замежныя турысты. У тэракце абвінавачваюць 30 чалавек. Адзін з асноўных арганізатараў Амрозі на прэсавай канфэрэнцыі ў лістападзе не выказаў шкадаваньня з прычыны адбыўшайся трагедыі.