[ 17:37 ]  "Асьцярожны аптымізм" намесьніка Дзяржсакратара ЗША

НЬЮ-ДЭЛІ. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж выказаў “асьцярожны аптымізм” ў сувязі з паляпшэньнем стасункаў паміж Індыяй і Пакістанам. Ён высока ацаніў дзеяньні кіраўніка ўраду Індыі Атала Бехарі Веджпаі, якія дазолілі распачаць дыялёг паміж краінамі. Учора ўвечары пакістанская й індыйская артылерыя адкрылі агонь адзін супраць аднаго на тэрыторыі штату Кашмір, у выніку, як паведамляе індыйская паліцыя, загінуў шасьцігадовы хлопчык, і чатыры чалавекі былі параненыя.